Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хала ў пустые берагі і ўсхліпывала, як маці, страціўшы дзяцей сваіх… Пастаяўшы колькі мінуцін, Андрэй пашоў да дому. Раз пачаў,—трэба канчаць. Усё роўна не на карысць яму вырас гэты дубок. Андрэй ўзышоў на свой двор.

— Андрэй: гэта — ты? — аклікнуў яго голас.

— Я!—аказаўся Андрэй.

— Дзе цябе чэрці душаць?—спытала сярдзіта жонка,—вячэра даўно стыне!

— Чорт яе ня возьме, тваю вячэру,—атказаў Андрэй, і палажыў на плечы два кавалкі дубу.

— Куды ты іх валачэш?

— Не табе ведаць.

— Жонка змоўкла, а Андрэй зноў пашоў на бераг. Ён быў злосны і шоў борзда, а жонка назіркам ішла за ім. Яна зацікавілася, куды нясе Андрэй гэтые дубкі. Спыніўшыся на беразі, Андрэй паўкідаў абодвы кавалкі ў ваду. Жонку ўзяў нейкі страх. Ні слова не гаворучы, яна пабегла да дому. Ёй здалося, што Андрэй зьвіхнуўся з розуму.

Праз паўгадзіны Андрэй вярнуўся. Моўчкі зьняў ён шапку, расьпіразаўся, павесіў сьвітку і сеў за стол.