Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта была цяжкая і неспакойная ноч у жыцьцю Андрэя.

IV.

— Ну што ў цябе чуваць? — Парубкі ў лесі німа?

Максім пачуў, што па сьпіне ў яго запоўзалі мурашкі, і нейкі холад прабег па ўсім яго целі: Маленькае замешаньне, і Максім цьвёрда сказаў:

— Усё ў парадку.

— Ў парадку? Ну, то хадзі-ж, я табе пакажу, які ў цябе парадак.

Сказаўшы гэта аб’ешчык, сярэдніх гадоў чэлавек, правая рука лясьнічаго і пярвейшая шэльма, скрыва і злосна зірнуў на лясьніка і павёў яго ў лес. Максім увесь задрыжэў. Залажыўшы рукі за сьпіну і крэпка сьціснуўшы стрэльбу, ён моўчкі ішоў за аб’ешчыкам. Ён добра ведаў, куды вядзе яго гэты кат і што хочэ паказаць яму.

„Вядзі, нехай цябе сьляпота водзяць. Кланяцца табе ня буду і прасіць тваей ласкі не стану. Што будзе, то будзе,—думаў ідучы Максім.