Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў сьвінушніку ціха стагнала праз сон свіньня такім змарнелым, стамлёным галаском, ўсё роўна якбы ёй заставалася тры цьверці да сьмерці.

Андрэй пастаяў, паслухаў. Гэта маўчалівая і страшная ноч не дала яму ніякаго атказу, і ён пашоў у хату.

„Сягоньня ешчэ можна быць сьмелым, думаў Андрэй, кладучыся на палок і ўкручываючыся ў дзяругу. Покі тое ды сёе, то ешчэ ёсць часу схаваць, а цяпер можна спаць сьмела“. Але Андрэй лежаў ешчэ с паўгадзіны і думаў, як хітрэй схаваць дубкі. На гэтых думках Андрэй і заснуў. І прысьніўся яму сон. Здаецца, прышоў лясьнік, Максім Заруба, ў чыім абходзі ён высек дубок. Прышоў ня злосны, як можна-б чэкаць, а надта маркотны. Твар яго быў белы, якбы вымазаны мукой.

Адабраў, брат Андрэй, ты ад мяне кусок хлеба! сказаў Максім,—ад цябе я гэтаго не спадзеваўся.—Сказаў, і невядома дзе дзеўся.

Андрэй стаяў, як аглушэны. Хацеў сказаць слова—язык не варушыўся; хацеў бегчы за Максімам—ногі ня слухалі. І, цяжка застагнаўшы, Андрэй абудзіўся.

Ноч, доўгая, жудасная, трывожная ноч,