Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жэ стацца! Быць ня можэ, каб хто не бачыў, як ён пхаўся ў ночы з лесу. А языкі ў людзей доўгіе… Пад уплывам гэтых думак Андрэй быў неспакойны: спаў кепска і часта, абуджаўся, прыслухіваўся, што робіцца на двары.

— Кожны грук, шум, аброненае кім на вуліцы слова прымушалі трывожыцца і думаць, чорт ведае што. І якая гэта схованка — гумно? Усякі дурэнь першым дзелам паткне туды свой нос. Тут Андрэю прышлі на памяць тые здарэньні, калі ў гаспадароў знаходзілі дубкі, бярэзінкі і ўсякіе падобные рэчы якраз у гумнах… Трэба перэхаваць і чым скарэй, тым лепей,—покі не ўзялі ешчэ тропу.

— Што гэта, Андрэй, на цябе сягоньня сну німа?—пытала жонка.

— Так ня сьпіцца.

І, памаўчаўшы, Андрэй сказаў:

— Ведаеш, я ўсё думаю, каб не агледзіліся гэтаго дубка.

— Можна-ж схаваць так, каб не знайшлі.

— Ось і я гэта думаю: ў гумне якая схованка? А дзе схаваць?

— Схаваеш заўтра—будзе часу. А цяпер сьпі.