Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

меціў гэта мейсцэ. Скора пачалося жніво, і Андрэй забыўся аб дубку, але як на грэх, у яго колах разышліся сьпіцы. Трэба было думаць, як справіць новые колы. На калодкі і вобады Андрэй меў пра запас бярэзіну, добрую, баравую, чачоткаватую бярэзіну с казённаго лесу. Гэта Мікола Сіняўскі ўдружыў яму. А дзе-б узяць дубінкі на сьпіцы? І адразу ў яго вачах стаў малады дубок, што бачыў у лесі, зьбіраючы грыбы. Бадай ня кожын дзень думкі Андрэя вярцеліся каля гэтаго дубка. Кепска толькі, каб яго качкі, калі пападзешся з ім. У сваім жыцьцю Андрэй кіраваўся прыказкаю: „Не бяры чужога і на, бойся нікога“. Але во прыпёрла так, што прыходзілася касаваць гэты мудры кірунак. Праўда, што ў лесі красьці ня грэх. Гэта ня тое, што залезьці да чэлавека ў хату. І хто ў лесі ня злодзей, той у дому не гаспадар. Лес—Божы — Бог яго росьціць і Бог гадуе. А князя чорт ня возьме, калі ён, Андрэй, сьсячэ адзін дубок. Так разважаў вечэрамі Андрэй, пыхкаючы люльку.

Раз, пад вечар — гэта было ў нядзелю — Андрэй ішоў з места. І так неяк зрабілася, што ногі Андрэявы самі пашлі