Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Старая верба, стоячы над самай хатай, шумела і хвастала галінамі па стрэсі і як на зло Максіму гаманіла пра пакражу.

Стукне вецяр у ваканіцу, Максім увесь пацешаўся: яму думалася, што гэта лясьнік, ці аб’ешчык.

II.

Андрэй Плех даўно ўжо меў сабе на прымеці дубок у лесі. Ешчэ летам, соваючыся с каробкаю па грыбох, насунуўся ён на гэты дуб. Як чэлавек, катораго агарнулі грэшные жаданьні, Андрэй наўперад азірнуўся і пачаў агледаць важнецкае дрэва. Высокае, роўнае, выноснае, як точэнае, яно, здавалася, сумыслу тут вырасла на пакусу чэлавека. „А пся кроў яго“, цмакаў Андрэй: I „от былі-б вось! А якіе хвацкіе вышлі-б паліцы на сохі“ (Андрэй быў майстар па часьці сох). Да не так-то лёгка ўхопіш яго тут: сьсячы, пападзіся, — такі табе штрап закоціць земскі, што і кароўкаю не адапхнешся. І Андрэй, ешчэ раз акінуўшы вокам дубок, ўздыхнуў і паплёўся дамоў. На ўсякі выпадак ён за-