Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ксім адышоўся крыху і азірнуў сваю працу, ці німа ешчэ якога знаку, па катораму можна было-б замеціць, што тут украдзены дуб. Усё было прыбрана гладка, але Максіму здавалася, што варта толькі зірнуць аб’ешчыку, каб адразу прыкмеціць, што не хватае аднаго дубу. А можэ аб’ешчык раней яго агледзіў гэты недагляд, і ўжо вядома ў лясьніцтве аб гэтай пакражы.

— І выбярэ-ж часіну, паганец! — зноў разважаў с сабой Максім.

— Ну, каб папаў! Гужы, лейцы — усё пасек-бы.

Максім ніяк ня мог супакоіцца. Ен вышаў на дарогу, куды вёў сьлед ад калёс. Але далей трудна было разабраць, куды ён пашоў: ці мала едуць па дарозі ва ўсе канцы? Максім пастаяў, патупаў, якбы разьбіраючы важную справу. На душы ў яго было цэлае пекла. Злосьць на таго, хто сьсек дуб, хто як сумыслу, як на зьдзек яму зрабіў гэту кражу, ніколечкі не клапоцячыся схаваць канцы; далей—страх перад лясьнічым, страх за страту куска хлеба: даўно ўжо капаецца пад яго аб’ешчык, не раз дакляровываў яму лясьнічы пра-