што яны выбралі рыбу з апошняй тоні, бачуць — лятуць на іх казакі ў высокіх касматых шапках. У бедных „бунтароў“ і люлькі павыпадалі з зубоў на лёд, адна нават укінулася ў палонку.
— Кладзі невад на сані! — крыкнуў адзін казак.
Пакорна споўнілі мужыкі гэта прыказаньне, худая кабылка цягнула мокры невад і цэбар з рыбаю, а мужыкі, апусьціўшы, галовы, ішлі за возам, падганяные казацкімі нагайкамі.
Бедных мужыкоў вялі церэз сяло. Дзеці галасілі на ўсю вуліцу; бабы прычытывалі, як па нябошчыках. На другіх санях, на абапал каторых ехалі конна казакі, сядзеў вучыцель. На ім было халоднае пальто і летняя шапка.
— Вось і рыбы налавілі, і на санях, як губэрнатары, пад ахранай павозімся, жартаваў вучыцель, каб разьвесяліць кампанію, а сам такі бледны, і горэ сьвяцілася у кожнай яго жылцы…
...............
...............
...............