Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цяпер трудна ім стала жыць; што дваровае поле, як падкова, акружылі іх благіе палеткі і што нема як і кроку ступіць, каб не папасьці ў панскіе лапы.

— Эгэ! — круціў стары Юрка сівою галавой, — а я, нябогі, ешчэ сам, як быў маладым хлопцам, пасьвіў быдла пад Дубамі. А ў затоках, што цяпер арэндуе старшына і царкоўны стараста, ўсё сяло лавіла рыбу. А рыбы, рыбы было!..

І дзед не раз гаварыў пра зямлю пад Дубамі, пра заплавы на рэчцы, каторые калісь-то належалі да мужыкоў.

Мужыкі слухалі, і злосьцю і зайздрасьцю гарэлі іх вочы.

II.

— На начлег сюды мы езьдзілі, — гаварыў стары Юрка, ходзячы раз у сьвята з мужыкамі па полю, — каней тут пасьвілі. Пад гэтымі старымі дубамі агонь калісь-то клалі. І дзед прыглядаўся на зямлю, якбы шукаў даўнейшаго вогнішча, каб патцьвярдзіла яно яго праўду. Але не было ніякаго знаку: пяцьдзесят панскіх ніў выраслі ўжо на гэтым полі.