Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быў чэлавек „падазрыцельны“. І поп не раз казаў:

— Да, Ляўшын врэдны чэлавек. Ды і народ з яго ласкі стаў не такі, як быў раней: нядобрае ён нешта замышляе; пазірае ваўком і гаварыць с табою ня хочэ. Трэба пазіраць за ім.

— А вот у мяне ёсць свежы, лісток, казаў той самы Сцёпка сабраўшымся мужыком і даставаў з-за пазухі праклямацію.

Мужыкі цесным кружком садзіліся каля Сцепана. Лямпу зьнімалі на стол і ставілі яе ў гаршчок. Лісток чыталі доўга. Многа было ў ім непанятнаго для мужыкоў. Былі там такіе словы, каторые яны ніколі ня чулі.

— А праўда! — казалі мужыкі, як лісток дачытываўся ўвесь: у нашай, напрыклад, воласьці шэсць обчэств, а каб памерыць нашу зямлю, то у нас яе будзе пэўне меней, як у дварэ:

— Меней! — смеяўся Сцепан: у нас усяго 3 тысячы маргоў, а у пана — 27 тысячаў! Гэта я добра ведаю.

— От ты і шукай праўды.

— Шукай — найдзеш!..

Далей мужыкі гаварылі аб тым, як