Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гневам заблішчэлі старые вочы дзеда:

— А што, брат: не так баліць, як сьмярдзіць?

І памаўчаўшы, дабавіў з гневам, глянуўшы на вусы земскаго:

— Ой, падла, хрушч, жабіны начовачкі! — Плюнуў дзед і вышаў с канцылярыі.

Сабраўшыся ў хаці вось гэтаго Юркі і закурыўшы люлькі, мужыкі садзіліся каля стала, над каторым смутна блішчэла лямпа. Дзед сядзеў на лаўцы каля печы. У пячурцы лежаў яго капшук с тутуном і крэсіва. Вакруг дзеда круціліся ўнукі, сколькі мінут у хаце панавала цішыня. Толькі дым ад люлек звісаў пад стольлю, хрыпеў часам чый-небудзь цыбук ды стукаў хто люлькаю аб кіпець, выбіваў з яе попел.

Гутарка йшла, аб зямлі, аб цяперашнім уціску народу.

Сцёпка Ляўшун у гэтых справах быў самы дук ў ваўсім сяле. Гарою стаяў ён проці крыўды обчэства і на сходах быў першы праціўнік начальства. Ня любілі яго ні пісар, ні старшына. Нават сам земскі наводзіў часта спраўкі у старшыны пра Сцёпку Ляўшуна. Адным словам, гэта