Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Тут толькі прымеціў Янка Бязногі, што Лукаш, с каторым Янка стаяў поплеч, сьпіць. А Лукашу ў гэты момэнт сьнілася, што яго плыт крута заламала ў бераг. „Дам казла! дам казла!“ думае у ва сьне Лукаш і кідае апачыну, хапаецца за прыс.

У гэты момэнт Янка Бязногі пачаў штоўхаць Лукаша пад бок.

— Лукашка! Лукаш! Хрыстос уваскрос! Прачніся, адгукніся! Хрыстос уваскрос! — Лукаш не прыйшоўшы ў памяць, лыпнуў вачыма і, думаючы, што ён ешчэ на плыце, загаманіў на ўсю цэркву:

— Піліп! Кідай шырыгу[1]!..



  1. Шырыга — гэта прылада для кірававьня плытам.