Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У сяле так сама было ціха. Там і сям па хатах сьвяціліся вокны. У двух ці у трох хатах за сталамі сядзелі старые мужчыны і сьпевалі. Так вядзецца з даўных часаў. У ноч перэд Вялікаднем збіраюцца старые мужчыны у хаты і там сьпеваюць сьвятые песьні аб пакуці Хрыста, покі бацюшка ня кончыць і не пасьвенціць пірагоў, бабак і скораму. Самы набожны і самы пісьменны селянін сядзіць на покуці, а другіе абапал яго і спеваюць. Часамі мужчыны зьбіваюцца з голасу і сьпевы не ладзяцца.

— Ты, Андрэй, ня гэтак вядзеш, — знаходзілі зараз-жэ вінаватаго.

— Як-то ня гэтак? Вы спытайцеся ў Пранціся. Гэта вы зьбіваецеся. Во як трэба.

І Андрэй паказываў, як трэба…

Мужчыны выслухоўвалі Андрэевы сьпевы. Падтрымоўвалі яго старану. Сьпевы зноў наладжываюцца, зноў сьпеваюць згодна, і нота іх сумнай песьні вылетае на вуліцу і, зліўшыся с цішынёю ночы, замірае.

А цэрква поўна народу. Плашчаніца, абстаўленая маладымі ёлачкамі і залітая блескам капеечных сьвечак, стаіць пасярэ-