Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

-чуць выступалі с сіневатай смагі стрэхі мужыцкіх хат. І так моцна пацягнула Міхалку туды, што аж душа яго млела. І так ярка прыпомнілася яму свая вёска, што, каб меў крыльля, то узняўся-б і паляцеў-бы. Міхалка ўсё цікаваўся ў адзін бок. Там, здавалася яму, павінна быць дарога да роднай вёскі. Божэ мой! як добра ў іх вёсцы! От, Міхалка стаіць тут, на гэтым узгорку, а яна вось-вось здаецца тут перэд самымі яго вачыма. Так ясна, як цяпер, не бачыў ён яе і тагды, як жыў у ёй. Вось высокі касагор над самым Нёмнам. Пад гэтым касагорам стаяць пахіленые старые вербы, дзе так многа калісь было ракаў. Там ляжыць зялёны луг, а за лугам цягнецца высокі і заўсёды пануры лес. Гэтаго лесу Міхалка калісь баяўся. Асабліва нешта страшнае і непрыветнае прыдаваў яму густы алешнік, што зялёным доўгім валам цягнуўся каля самаго лесу. Цяпер-жэ гэты лес быў такі мілы і жаданы, што каб прымеў, то абняў-бы яго і цалаваў. Міхалка так задумаўся, што ня чуў, як да яго падышоў брат.

— Чаго ты тут, шыбельнік? — спы-