Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ён, як куля, рванецца на двор, ганяецца за верабейчыкамі, покі братавая ня крыкне на яго, каб ішоў забаўляць Лідачку.

Ўсе чары ападаюць з яго душы, і уздыхнуўшы, нехаця пляцецца ён у хату. А тут ешчэ горэй апануюць яго думкі, ешчэ мацней пацягне яго на двор, ешчэ з большаю сілаю, ешчэ ярчэй устануць прад вачыма дзіўные малюнкі роднай вёскі.

Дом, дзе жыў Міхалка, стаяў на краю горада. Глухаватая вуліца, на абапал каторай ляпіліся дзервяные дамы́, скора выходзіла, за горад, у поле. Міхалка не адзін раз выбегаў на гэту вуліцу і нюхам вясковаго чэлавека угадываў, што нідалёка тут павінна быць поле. Раз ён, выбегшы на вуліцу, адышоўся ад дому. Тут ён ужо ня мог стрымацца і пабег да таго узгорка, што вясёла пазіраў жоўтым спахам сваіх пяскоў. Міхалка ўзляцеў на гэты узгорак. У нізу рассцілаўся горад з блішчастымі вежамі цэркваў і касьцёлаў. То там, то сям высака ў небі тырчэлі трубы фабрыкаў і заводаў, распускаючы па ветры доўгіе хвасты чорнаго дыму. А з другога боку раскінулася поле, чарнеўся лес і вясёлые пералескі; а там, ешчэ далей, чуць