Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

яе любое дзіцятка. А гэтые хмурынкі! Хто іх ведае, аткуль яны павыпоўзаюць і ідуць сабе згодненька, лёгка, такіе мілые ды прыветные. От-бы ўзяў, ды сеў на іх і паплыў-бы разам з імі, каб толькі далей быць адгэтуль Сонейка так хорашэнька заглядае ў вокны. Ў садку шчабечуць птушкі. Верабейчыкі з вясёлым чырканьнем снуюць у паветры.

Міхалка, доўга пазірае ў вакно. Ў канцы ў яго не хапае сілы працівіцца кліку вясны, і ён, азірнуўшыся, каб яго не затрымаў хто, ціха выходзіць на двор. Прытуліўшыся дзе небудзь каля вугла, доўга стаіць Міхалка. Ў гэтые мінуты ён нічога ня думае. Ён толькі чуе, як прыемнае цяпло песьціць яго маленькае цельца. І добра так і радасна на сэрцы. А што робіцца на душы, то гэтаго і не скажэш. Толькі часамі замігацяцца ў вачах родные зьявы далёкай вёскі, дзе Міхалку так вольна жылося, і сэрцэ неяк ападзе, як успомніць ён сваё тут жыцьцё. Там, на вуліцы, чуваць, як тупаюць па тратуарах ногі, як грукаюць капытамі пабрукуко ні, як шуміць і гудзе многагалосы горад.

Доўга стаіць так Міхалка. Потым, ні с таго, ні с сяго, захочацца прабегчыся,