Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не Міхалка ні к сялу, ні к гораду „дзякую“.

— Што за „дзякую“?!

Міхалка чуе, што вушы яго чырванеюць. Яму неяк саромна сказаць „благодарю“, — здаецца, ўсе яго на сьмех падымуць.

Але ўсё гэта было раней. Цяпер ён, дзякаваць Богу, навучыўся казаць „благодарю“, і „благодарыць“ і калі трэба і калі ня трэба. Ды ізноў-жэ — з адным „благодарю“ на сьвеці не пражывеш—зноў знайдзецца якое небудзь ліха. А што гэта ліха нязводзілася, то можна было бачыць хоць-бы і с таго, што Міхалка па колькі разоў ў дзень стаяў на каленках. То скажэш не так, то ступіш ня гэтак, і за ўсё пападала то вушам, то каленям. Дайшло да таго, што Міхалка марокаваў на вушы і калені. Ніхай-бы былі сабе дзірачкі ў галаве, але на чорта ешчэ гэтые храсткі? Або ногі: ці ня лепш было-б, каб яны не згіналіся? Тут Міхалка прабаваў хадзіць, не згінаючы ног.

Выходзіць, што можна.

Найгорэй было яму вясною і летам, калі сіняе неба ласкава зьвесіцца над зямлёю, як маці над калыскаю, дзе ляжыць