Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

думаў хлопчык? Відаць, нешта важнае і сур’ёзнае, бо губы яго былі шчыльна самкнуты, а вочы пазіралі кудысь-то ў глыб. Схаваўшыся за куст, Грышка моўчкі паглядаў за сваім сябрам. І без усякай злой мысьлі раптам выляцеў з-за куста і гукнуў на ўсю моц:

— Га-а!

Знячэўку Базыль так перэпалохаўся, што ўвесь задрыжаў і патскочыў. Спужаўшыся, ён ня мог ужо утрымацца і ссунуўся ў ніз. На момэнт, зачапіўшыся лапцем за дубовы корэнь, павіс галавой над гладзьдзю вады, а потым шугнуў і прапаў з вачэй. Нёман злёгка здрыгануўся, вада расступілася і дала нешчаснаму хлопчыку мейсца ў мокрых і халодных сваіх недрах ды колькі кругоў пабегла па вадзе ва ўсе бакі. Разы два ці тры паказалася яго галава; рука незграбна і сударажна лавіла воздух, зрабіўшы невялічкі паўкруг, і, захлёбываючыся, прапаў на зусім…

Грышка ня ведаў, што так можэ кончыцца яго дурасць, і ён падняў праразлівы крык і лямант.

— А Божэ-ж мой! утапі-і-іўся!

— Гвалт, людзі, ратуйце!