Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

но ўжо звярнула с поўдня, але сьвяціла ешчэ горача. У воздусі было ціха, толькі звон летнікоў (кузуркі, падобные да пчол) зліваўся ў адну доўгую-доўгую аднатонную песьню, і, здавалася, прырода была закалыхана гэтым крыху сумным звонам. Маленькіе камарыкі-таўкунчыкі кучкамі гулялі на сонцы, якбы чыясь-то нявідная рука трасла ў воздусі маленькую сетачку.

— Чаго яны таўкуцца тут? — спытаў Грышка свайго таварыша Базыля і махнуў рукою па кучцы камарыкаў.

— Гуляюць, — кажэ Базыль: — ты думаеш, і ім ня хочэцца пагуляць? Цяпер іх час, і гуляюць.

Базыль і Грышка найлепшые дружакі. Даўно ўжо цягнецца іх дружба — як запамятаюць. Дзьве зімы у школцы сядзелі яны на аднэй лаўцы і трэйцяе лета пасуць разам кароўкі. Калі катораму маці дасць у торбачку сала, то гэтае сала разрэзвалі папалові і пяклі яго на ражончыках. А смачнае сала, спечанае над агнём у полі! Прыгнаўшы з раніцы, хадзілі разам лавіць рыбу і купацца. І ні с кім яны не злучаліся і, апроч свае кампаніі, другой не хацелі. Раз толькі сварыліся хлопцы і пасварыліся за глупства — за ножык-цыган-