Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьця, апроч сьмерці. Зваленые-ж на дол таўстые камлі з асмаленымі знізу жэрэламі іх таварышаў напаміналі жывым аб апошняй іх долі.

Ў леці пачыналася ўжо тая чуць значная зьмена, той паварот часу, калі жыцьцё прыроды ідзе на убытак. Скошэны луг і раскіданые курганамі стагі, парыжэўшые ад дажджоў і сонца, ужо гаварылі аб гэтым уміраньні. Буслы зьбіраліся ў чароды і доўга стаялі па грудах, або ляніва аглядалі лагчыны. Але было заметна, што не на пажытак пазьбіраліся яны сюды, а для якойсь-то другой справы. Пастаяўшы, павольна, адзін за адным, уздымаліся яны ў гару, кружыліся там, і кожны круг падымаў іх ўсё вышэй і вышэй. Там яны сплеталіся у адну фігуру, ў адзін шырокі круг і, не махаючы крыльлямі, плаўна і сагласна, як па камандзе, насіліся ў неаглядным прасторы сініх небясоў… Асірацелые старые дубы ў чорных шапках бусляных гнёздаў спакойна стаялі, не варушачы ніводным лістом, і купалі на сонцы свае адвечные лапы. На скошэным лузе, нідалёка ад дубоў, пасьвіліся стадкі. Там і сям сядзелі пастушкі. У кожнай іх кучы былі свае інтэрэсы, свае забаўкі і гутаркі. Сонцэ даў-