Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

таго дрэва, што хочэш сарваць і мяне для сваей забаўкі — сярдзіта сказаў крумкач.

Тут у дрэва развязаліся вочы; пазнала яно, які хітры і злы яго прыяцель.

Угнявіўся і ручаёк. Ён надзьмуўся, насупіўся і выкаційся з берагоў, запеняны ўвесь. Зьневажэны, на яго погляд, дрэвам, ён адышоўся далей. Убачыла дрэва, што сябры яго пакінулі.

— Што рабіць?

Пусьці глыбей карэнькі ў зямлю, — скакаў крумкач, мудрая птушка, ляцючы на раздабыткі.