Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/243

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня скончыў ручаёк гаварыць, бо наляцеў вецяр і сыпнуў са злосьці у ручаёк цэлае воблака пылу.

— Высушу, як шкура? у Пятроўку, — пагразіў сярдзіта вецяр.

— Уй, батрак сусьветны! — сказаў ручаёк, пацямнеўшы ад пылу.

— Што?

— Батрак! батрак! батрак! грымеў ручёк.

— Я цар усяго сьвету!

— Кажы гэта дурнейшым за самога, а на мне, валацуга. Ці-ж можна верыць табе, калі ў цябе сем пятніц на тыдні?! — Адным словам угнявіўся ручаёк, ды і цярпеньня не стала, і ён пабег далей, бубнючы ўсю дарогу на вецяр; яму было крыху крыўдна, бо дрэва больш хілілася да ветру, чым да яго.

Чаму?

ручаёк ніяк ня мог узяць гэтаго на розум. Праўда, урэшці ён застановіўся на думцы, што вецяр больш мае ўвагі ад дрэва за тым, што ён языком леньціць і туды і сюды; не гаворыць праўды, а замазывае вочы рознымі байкамі. якбы там ні было, а гэта ніколечкі ня цешыла ручайка і яму ад гэтаго ня лягчэй.