Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У старых дубох.


Цэлы гай старасьвецкіх дубоў раскінуўся па беразі Нёмна.

Такіх дубоў цяпер рэдка дзе убачыш. Іх не чапіла рука людзкая, толькі доўгіе часы палажылі на іх свой сьлед—печаць глыбокай старасьці. І многа ўсякіх зьмен часаў бачылі гэтые нямые сьведкі. прошласьці! Жыцьцё многіх людзкіх пакаленьнёў прайшло перад імі і праходзіць, бы тые хвалі Нёмна, што пакручастым зьмеем абвівае тут іх сялібу, іх высокі, роўны груд; а яны ўсё стаяць, спакойные, важные, і жывуць сваім асобным жыцьцём. Праходзяць дні, ідуць сваёю чэрадою зімы і леты з іх халадамі і сьпякотамі, з іх з іх бурамі і навальніцамі, а яны спакойны, як чэлавек, каторы ўсё пераведаў на сьвеці, ўсё перажыў і ўжо нічога новаго не чэкае ад