Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/237

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

любоўна сказала цётка. Юрка з уроды быў хірлявы хлопчык, а недаўна ён прастудзіўся і занепаў. Догляду не было ніякаго, калі не лічыць таго, што калі-не-калі забяжыць да яго цётка і палечыць сваімі зёлкамі. Юрка дзень за дзень гас, як тая куравая газоўка, каторай бракуе газы. На першых часах хваробы яму было цяжка. Покі былі сілы і паможнасьць падымаць ногі, ён соваўся хоць на дварэ. Смуціўся моцна хлопчык спачатку і аб сваёй хвойцы: каб меў крыльля, здаецца, паляцеў-бы туды ужываць той сьвежы, чысты і здаровы воздух, катораго так не ставала тут. Бывала, як меў ешчэ крыху сілы, усьцягнецца, бедны, падыдзе да вакна. На вуліцы гулялі дзеці, здаровые, вясёлые. Толькі Юрка, як пасынак, пазіраў з душнай і смроднай хаты. Што пачувала тагды гэта закінутае дзіця?

— Ведаеш, цётка, каго мне ешчэ шкода?

— Каго, рыбка?

— Мне шкода хвойкі… Я памру, а яна будзе стаяць адна там, і другі хто-небудзь будзе слухаць яе гоман — гутарку…

— Ссеклі, служка, тую хвойку, тыдзень, як ссеклі! — гаротна прамовіла цётка.