Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/233

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

розные травы і зёлкі — цётка была крыху лекаркай. Гэтые зборы былі для Юркі праўдзівым сьвятам. Покі зойдуць у лес. то нагаворацца яны досыць. А Юрку многае цікавіла. Цётка тлумачыла, на сколькі дазваляў ёй яе розум, розные зьявы Божаго сьвету; і не раз гаварыла яна Юрку:

— Вырасьцеш, Бог дасьць, будзеш няіменно вучоным самае меншае — настаўнікам будзеш. — У лесі цётка гаварыла, для якой надабы належыць якое зёлка, ад якой хваробы ці запаленьня якога, памагае тая ці другая трава і пазнаёміла Юрку з рознымі краскамі: пералётнікам, гарлянкай, румянкам, чабаром, мацердушкой, са смалудамі, каторымі даўней карміліся людзі, з дзягілем і з многімі другімі раслінамі. А забаляць ногі, сядуць на беразі крынічкі сапачыць і крыху пасілкавацца. Цётка Тарэса была для Юркі тою заступаю, за плячыма каторай Юрка чуў грунт пад нагамі. Апроч таго, у Юркі быў свой асобны сьвет, каторы знаходзіўся у ім самым. То быў сьвет вобразаў, мараў і ўселякіх думак, сьвет, дзе ён быў поўным гаспадаром. Любіў так сама Юрка развагу с самым сабою, забраўшыся у такое мейсцэ, дзе яго не маглі патрывожыць. Такім