Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

летні туман, і радасна яму. Тым часам мачыха падышла саўсім блізка і скардзіцца Богу на распуства Юркі.

І вось узяў Бог Юрку за руку і кінуў яго у гару. Лецючы, Юрка сьцяміў усё: гэта Бог кідае яго у збан, каб перэважыць увесь яго грэх. Калі Юрка сам вылезе з збана, то ён нявінен. Доўга ляцеў Юрка на дно, але яму лёгко, ён толькі скарэй хочэ апыніцца на дне, каб пачаць апраўдацца. Чуць-чуць крануўся Юрка дна і пачаў ўздымацца у гару. Ляціць ён плытка, лёгка, роўна. Вось ён на версі. Але Юрка не зразу спускаецца на зямлю. Ён сумыслу затрымаўся і пачаў паказываць Богу уселякіе штукі, стоючы на венцах збана: куляўся, станавіўся дубка, скакаў на адной назе. А Бог пазіраў і сьмеяўся, і ўсе сьмеяліся і радаваліся, што Юрка ня вінны. А мачыха яго пачарнела і стала зьнікаць.

VI.

Дзяціные леты Юркі былі нерадасны і непрытульны: іх не сагрэвала ласка мацеры. І у сям’і другіх дзетак, равесьнікаў