Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/227

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і ў дваіх перапрасілі яны Бога за цяжкі грэх.

— Ну, цяпер хадзем да дому.

V.

Сэрцэ Юркі моцна зашчымела, як цётка сказала яму пра дом. Яму цяпер хацелася, каб яго праступак судзілі не бацька з мачыхаю, а Бог на Страшным Судзе: Бога ён перэпрасіў, і Бог такі добры і міласэрдны, што напэўне не асудзіць Юрку за пабіты збан, дый калі ешчэ будзе той Страшны Суд.

Ужо добра зьмерклася, як Юрка с цёткаю ўзышлі на двор. Юрка крэпка уляпіўся ручкаю за цётчыну спадніцу і переступіў парог бацькавай хаты.

— Добры вечар! — сказала цётка.

— Добры вечар!

— Ты-ж дзе гэта цягаешся, злодзей?—спытаў бацька Юрку.

— Не крычы ты на яго, Сёмка: ён і так увесь калоціцца, як асіна. —

— Калоціцца! — патхапіла мачыха: — нябось ведаю, калі калаціцца… Ці табе есьці німа чаго, што ты ўсюды ўлезеш? —