Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/225

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Збан абярнуў з малаком.

— На што-ж было лезьці ў шкоду?

— Я шукаў асушка — есьці хацелася.

Але ўсё гэта цяпер ужо не займала Юрку, і думкі яго былі саўсім у другом баку; па тэй прычыне ён і сказаў:

— Ось, як я буду гаспадаром, то няіменна пастаўлю хату на тым узгорку, дзе расьце хвойка, а цётка прыдзеш да мяне у госьці… і мама можэ прыдзе, — зьмяніўшы тон і пазіраючы кудысь у глыб, гаварыў якбы сам сабе Юрка.

— Цётка! мама-ж памерла?

— Што, дзеткі? — не дачула цётка.

— Мама памёрла?

Памерла. каток, — уздыхнуўшы, сказала яна.

— Але-ж яна ўстане?

— Ўстане… як затрубіць анел у трубы.

— А на што ён будзе трубіць?

— Будзе склікаць усіх умарлых на Страшны Суд.

— Які — Страшны Суд?

— Як будзе сканчоны сьвет, тады Бог усіх будзе судзіць. Хто грашыў, той пойдзе у пекла, а хто жыў па праўдзе, таго возьме ў рай.