Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/224

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ці не ўдраў ты якую штуку?

Юрка стаў пазіраць у другі бок, а потым сказаў:

— Цётка: як цётцы здаецца — ці можна зараз зьесьці бохан хлеба?

Гэтым пытаньнем Юрка пабіў ўсё цётчына слецтва, і яна зараз-жэ дастала с печы чыгунчык.

Крапіва с шчаўем, першая новая веснавая страва, была вельмі смачна, і Юрка аплетаў яе з ахвотаю, моцна сёрбаючы і шморгаючы носам. Па вячэры Юрка, сказаў, што ён да дому ня пойдзе.

— Не, Юрачка: так ня можна. Дома ня ведаюць, дзе ты, і будуць трывожыцца.

— А мяне біць будуць.

— Ну, ня бойся: я пайду с табою. Пасядзі крыху, покі я ўхаджуся. —

Цётка пыніла у хаці, канчаючы свой працавіты жаночы дзень, і зрэдка перакідалася словам с хлопцам.

Зьеўшы с паўмісы крапівы, Юрка саўсім павесялеў. Гэта страва быц упаіла Юрку, як, віно, і развязала яму язык, хоць ён і без таго не зазнаваў вялікаго усьціску ад Юркі.

— Ну, цяпер прызнайся, што ты зрабіў? — спытала цётка.