ўсе убраны! Палевые конікі трэшчалі, якбы йгралі ім, самі мігацелі у воздусі, высака патскаківаючы, і чырванелі сваімі крыльлямі. А ў лесі, выбраўшы высокую, старую хвою, сядзеў дзесь недалёка дрозд і сьпеваў. Але гэты ягомасць пазваляў сабе ужо лішняе: Юрку пачулася, што дрозд насьмехаўся з яго бяды, высьвістываючы:
„Аткуль, малы? с села? |
Юрка нават зірнуў у той бок, дзе сядзеў дрозд: так ясна выкладаў, шэльма, ўсю Юркаву правіннасць. Юрка цяжка ўздыхнуў і глыбока задумаўся. Аціхшае крыху горэ зноў абудзілася, праклятае.
IV.
У полі пачынала цямнець. Пастухі даўно ўжо пагналі стадкі да дому, і апошні гаспадар пакінуў сваю палоску. Пташкі сьціхлі, нават і дрозд перэстаў пацьвілівацца з Юркі. І страшна стала яму аднаму. А тут ешчэ і есьці зажадалася моцна. І што тут рабіць? Няўжо начэваць? Аднак