Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/221

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юрка залюбаваўся малюнкамі, якіе аткрываліся яму адгэтуль. Памаленьку ён супакоіўся; страх і трывога яго дзіцячаго сэрца заціхалі. Ён пазіраў на зялёные пагоркі, на маладые ўсходы ярыны. Над ім рассцілалася сіняе неба. Па небі плылі такіе слаўные хмаркі. Аткуль яны ўзяліся? Куды ідуць? Ці ёсьць у іх дзе прытулак на сьвеці? Ветрык перэстаў падыхаць, у воздусі зрабілася ціха і парна. А з-за берагоў зямлі, дзе неба якбы апускалася на зямлю, усплывалі ўсё новые і новые хмаркі. Юрка пазіраў на іх і сам сабе усьмехаўся. Сярод гэтых хмарак была адна хмурынка. Юрку здавалася, што гэта не хмарка, а нейкі сьвяты стаў на небі і моліцца. Ці ня прарок гэта Божы, сьвяты Ільля? Юрка бачыў на абразох прарока Ільлю і чуў. што гэта ён пасылае дождж, гром і маланкі… Не! што ні кажы, а тут добра. І гэта ён як ня ведаў такой прыўдалай хвойкі і гэтаго мілаго пагорка! Але на што ні зірні, усё цікавіць і радуе душу Юркі. Вось праляцеў беленькі матылёк, як чыстая сьняжынка, блішчучы на сонцы: сваімі крыльцамі; а вось снуюць малюсенечкіе матылёчкі, чырвоненькіе, сіненькіе, жоўценькіе, ўсё роўна, як зьбіраюцца яны на баль — так прыгожа