Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/219

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і разьбіўся на дробненькіе чэрапочкі. Юрка так перэпужаўся, што ня мог узварухнуцца, якбы ён акамянеў. І ўжо потым, прыйшоўшы да памяці, кінуўся уцекаць з дому, куды глядзяць вочы. Не дай Божэ, каб застала яго мачыха!.. А мо-б было і лепш. Аддубасіла-б за адным разам і канец. Або мала ўсчувала яго мачыха? Ці не яго гэта плач напаўняў двор бадай ня кожын дзень? Ці ня ён, зневажаны і пакрыўджэны, шчаміўшы зубы, лежаў на цвёрдай пасьцельцы, уткнуўшыся тварам у саламяную сваю падушку, каб спыніць крык болю і затрымаць сьлёзы? Ці не яго гэта грудзі паліліся агнём жаласьці і невыказанай жальбы? А што будзе цяпер? Як вывернешея з гэтаго ліха? Чым болей разважаў Юрка, тым болей даходзіў да пракананьня таго, што не варта было уцекаць з дому. І хто бачыў, што гэта ён павярнуў збан? Чаму-б ня мог зрабіць гэтаго самаго і кот, шэры іх кот — памаўза? Ўскінуў-бы бяду на ката, і канцы с канцамі. А цяпер ужо позна. Да дому варочацца, як ні круці, нельга. Доўга хадзіў Юрка па палёх, пераходзячы з аднаго хмызьняка да другого, аж покі ня выйшаў на узгорак, дзе расла маладая хвойка. І, трэ-