Перайсці да зместу

Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/218

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гаварыў Юрка, назваўшы мачыху па мянушцы.

Мачыха са стыду пачырванела, а бацька закруціў Юрку за вуха.

— Трэба мамаю зваць, а не Параскаю, вашанё ты.

За што пакараў яго бацька? Юрка так і ня ведаў, адно толькі ён пачуў. што яго пакрыўдзілі несправядліва.

III.

Пазнаёміліся яны вясною. Юрка цэлы дзень, як злодзей, туляўся па зарасьлях за сялом, па густых лозах на берэзі рэчкі, але ўсюды даймаў яго страх, не даваў нідзе яму супакою. Каб ён гэта ведаў наўперад, то ніколі не рабіў-бы таго, што ён зрабіў. Лепш-бы залез у агарод да Сымоніхі і нашчыпаў-бы там цыбулі, а не шворыўся-б дома у варывеньцы, дзе ён няўмысьля абярнуў збан малака шукаючы сабе пажытку. Такога страху не зазнаваў Юрка ні разу за ўсё сваё жыцьцё, як у той момэнт, калі ён павярнуў гэты збан. Але як сумыслу ўсё так зрабілася. Здаецца і не крануўся да збана, а ён упаў с палічкі