Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/217

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пытаньня цётка не чэкала і ня ведала, што сказаць хлопчыку.

— Ня трэба мне другой мамы, — гаварыў тым часам Юрка, перэлазячы парог, каб выйсьці на двор. Цётка пакруціла сама сабе галавою, потым пахіліла яе і паднесла хвартух да вачэй: ёй жаль было хлопца.

Юрка чуў, што яго бацька жэніцца, але ён ня думаў над гэтым: ён ніяк ня кеміў, што гэта за штука такая „жаніцьба“. У самы дзень вясельля, як маладые сядзелі за сталом, бацька пазваў яго, наліў яму чарку гарэлкі.

— На, хлабысьні, Юрка!

Юрка узяў чарку, пакаштаваў і пачаў смакаваць, пазіраючы то на таго, то на другога. Госьці сьмеяліся.

— Горкая і сьмярдзючая, — сказаў ўрэшці Юрка і паставіў чарку.

— Ну, — гаварыў далей бацька, — пакажы дзе твая мама? —

— Німа мамы, — сказаў, ня думаючы многа, Юрка.

— Вось твая мама,—зноў сказаў бацька, паказываючы на маладую.

— Гэта Параска-Дзяцел, а не мама,—