Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/207

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паставіць гарэлкі, той старшына. А хто-ж больш паставіць, як не багаты. Селяне нашы таго ня помнюць, што гэту выпіўку старшына пасьля ў тры разы верне. У нас ешчэ і так бывае: выбяруць старшыну, а на заўтра тые самые, што выбіралі яго, прыходзяць цалаваць яму рукі.

— Дзын-дзын-дзын! Дзын-дзын-дзын! Земскі прыехаў.

Старшына і пісар разам пабляднялі.

— Здраствуйце!

— Здравя жэлаем, ваша сіяцельства!

Адзін выбарны здароўкаўся аддзельна. Усё ужо сціхла, а ён, пьяны як земля, заікаецца, крычыць:

— Здраввя жжкжалаю ввваша пипббблагородзьзе!

— Ну, каго хочэце мець старшыною?

— Таго, хто й быў! — крыкнулі разам.

— Ладна! — кажэ земскі.

Я думаю, што „ладна“! Калі-б я быў на яго мейсцы, то і я сказаў-бы „ладна“…

Старшына стаяў белы, як сьнег. Згорбіўся у дзьве пагібелі, як сьвіны татка.

Я бачыў яго да сходу: такі бравы, як генерал які. Я пазіраў на яго ды думаў: няўжо-ж гэта той самы чэлавек? Быць ня