Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ла, а толку не было. Выплюнуў яе Спірыдон у руку, паглядзеў, размахнуўся і ляпнуў ею з-за плеча аб зямлю, ешчэ і камашам прыдавіў.

Злосьць апанавалала Спірыдона. Ну, і жыцьцё, каб ты спруцянела! Спірыдон прысеў каля стала. Колькі мінут сядзеў ён, не варушучыся. Потым вочы яго падняліся і зірнулі ў люстэрка. У-у-у мардасіна! Можэ-б і абышлося ўсё, бура улеглася-б, і Спірыдон заспакаіўся-б. Але гэты прахвост, нос, як сумыслу, зноў засьвярбеў так сама, як і раніцай.

— Не, брат! Німа дурных! — Зларадна сказаў Спірыдон.

Задраў ён у гару галаву, прыплюшчыў крыху вочы; нос яго са страху зморшчыўся, так што і зубы выскаліліся. Потым прыгнуў Спірыдон сярэдні палец правай рукі да вялікаго пальца.

— Троп! троп! троп! — паняслося па пустой кватэры.

— Так табе і трэба, ашуканцу! — прыгаварываў Спірыдон, даючы у нос пстрычкі.