Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/204

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Давай зробім камэрцію: барыш будзем піць.

— Ну?

— Меняймася на насы!

Цьфу, гад печэны! выдумаў! Спірыдон ясна паказаў, што гэткіе жарты выдумляе толькі дурніца. А той уляпаў сваё, як свіньня у гарох.

— Колькі дасі прыдатку?

— Ніхай табе дасьць Бог скулу, дурак!

— На чорта мне твая булбатка? Стараўся жартаблівым тонам сказаць і Спірыдон.

— Чым-жэ кепска булбатка? Не спадабаецца, даў пстрычку і па ўсім. А папробуй панасіць такі пранік, як у цябе — карк атцягне. Дык што: менькі?

Па настаяшчаму варта было плюнуць у морду, і ўсё.

Спірыдон хадзіў з вугла ў вугал. У жываце было пуста, як у беднаго гаспадара ў засеку вясною, і моташна, як у каталашцы.

Зноў зашуршэлі паперкі у шкапіку, зноў пачаў перэбіраць іх Спірыдон. Знайшоў ён ранішнюю скарынку і кусок каўбасы. Хлеб скрыгаў ў зубах, як немазанае кола. Каўбаса ніяк не жэвалася; толькі сьліна цек-