Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і чорт цябе бяры! угнявіўся Спірыдон на сябе самога.

Ну, і Кацярына Паўлаўна!.. Справядліва паглядзеўшы, дык не такая ўжо яна краля. Каб і Спірыдон спаліў скрыначку запалак і пашмараваў імі бровы, то меў бы ешчэ можэ чарнейшые, як у яе. Пры гэтым Спірыдон усьміхнуўся: ўзяць-бы гаршчок, насыпаць поўны сапухі, наклеіць на ім паперку з напісам: „Кацярыне Паўлаўне. Мазь на бровы“, і паслаць ёй. Нашмаруецца, нашускае пэйсы і думае, што яна і німа ведама што. З землямерам пазнаёмілася! Ані прыступу. На казе не пад’едзеш. Басэтля!

— Вы, мусіць, с сьвіньнёю вальц танцавалі! — ніяк ня мог дараваць ёй Спірыдон гэтаго насьмеханьня. І каб што людзкае, а то—як ступа, ходзіць, як на кандыбах. Нос — звяно. Але як толькі дайшоў Спірыдон да носа, то ешчэ большая паднялася ў ім бура. І гэта было сягоньня. Спаткаліся с пісцом з Управы, і ешчэ былі знаёмые. Выпіць усім хацелася, але ўсе, як бацы, голые. Упраўскі пісец і гаворыць Спірыдону.

— Ведаеш, Спірыдон Марцінавіч?

— Што?