Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/201

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Эх, гэты пракляты нос! колькі за яго прышлося выцярпець!

Каб ня чуць ешчэ якіх жартаў, наш кавалер павярнуўся і пашоў далей.

Можна быць пэўным, што Кацярына Паўлоўна не пачуе сягоньня сьмешнаго апаведаньня.

III.

Дзень кончыўся не так, як зачаўся. Да чаго прыраўняць гэты дзень? Ён падобны да цэлаго веку чэлавечаго. Хто з нас, браты мае, стоячы на парозі сваей вясны, не парываўся, увесь аддаўшыся ў абладу сьветлым марам, у невядомую даль? Хто не імчаўся, як у гіз задраўшы хвост вол, на спатканьне ўсякім прыгодам нягодам? Ці ня гэтак і Спірыдон зачынаў сягоняшні дзень? Ці не імчаўся і ён, як той вол, туды, куды цягнуў яго сьверб носа? Але хоць мы, далёка пакінуўшы за сабою вясну свайго жыцьця, часта сядзімо каля гнілога карыта растрэсеных думак і абманных надзей, усё-ж такі мы любоўна глядзімо на нашу моладасьць, і серцэ наша гатова плакаць па ўтрачэнай вясьне, і нам хочэцца гукнуць: