шы, размягчалі сэрцы набожным кабетам, і многа рук даставала з-за пазухі вузельчыкі, каб кінуць свой працавіты медзяк у старэцкую шапку. Другі старэц, ні на кога ня гледзючы, у тахт леры пеяў громкім, прыемным голасам, і выходзіла прыемная музыка Але Спірыдон ня слухаў старцаў. О, у Спірыдона вуха наравістае: ён чуў артыстаў — цыганоў і сам сьпеваў раманцы, як напрыклад:
Дык дзе яму слухаць старцаў? А калі і стаяў тут, то меў на гэта свае прычыны: збавіць час, высушыць пляму на майтках і, самае глаўнае, міргнуць разоў пару гэтым мілым вясковым красуням. Красуні зараз-жэ сьцямілі Спірыдонавы погляды і пачалі перашэптывацца. Спірыдон выцяг шыю, наставіў вушы каб улавіць іх гаворку, бо знаёмства бадай што завязана.
— Ось — гаворыць адна: — у гэтаго паніча нос! Хоць бяры у прыймы: такі нос, што і матыкі ня трэба асыпаць бульбу.
Гэтаго ніяк не чэкаў Спірыдон. Покі ён разважаў, як тут быць, нос сам сабою недавольна пацягнуў воздух, пачырванеўшы ад крыўды і сораму.