вакол, Спірыдон заскочыў у краму, сяк-так выцер свае сініе нагавіцы і пашоў далей, прыгледаючыся зрэдка на пляму.
— Не! трэба прайсьціся рынкам, покі крыху апсохнуць, — сказаў сам сабе Спірыдон і зьвярнуў с тратуару.
Спірыдон ішоў памалу, дзе-ня-дзе нават застанаўліваўся, прыглядаўся да тавару, прыслуховываўся да торгу, да гаворкі, каб пачуць што нібудзь сьмешнае і расказаць потым Кацярыне Паўлаўне. Рынак гуў тысячамі галасоў… Але ўсякі ведае, што робіцца на рынку, што можна там убачыць. Спірыдон прыпыніўся каля гуртка старцаў. Ох, і хітрэц гэты Спірыдон! Ці яму патрэбны старцы? Не! У грамадзе народу, што стаяў каля дзядоў, былі дзьве дзяўчыны-красуні, такіе прыгожые, сьвежые, як майскіе краскі. Спаміж старцаў выдзеляліся два. Сеўшы на сырой зямлі і неміласэрдна круцячы галовамі, сьпевалі гэтые старцы, палажыўшы перад сабою шапкі. У аднаго старца была у руках лера, просты дзерэвяны самадзялковы струмэнт. Таўстые агрубелые пальцы спаважна перэбіралі струны. Мягкіе жалобные зыкі вылеталі аттуль скрозь гоман кірмашны сумным тонам, ўрываліся ў ду-