нулася сьвіньня толькі-што выкупаная ў гразі. Ці яна ня ведала, што спатыкала такую важную асобу, як наш Спірыдон, ці не хацела мачыць сваіх капыцікаў у гразі посля купаньня, ці проста па сьвінскай сваей натуры, толькі-ж яна палічыла лішнім сходзіць на бок і шарганулася бокам аб сініе джыгіналёвые штанцы Спірыдона.
— А каб цябе халера! — у вялікім гневе крыкнуў Спірыдон і са ўсяго размаху сьвіснуў палкаю па сьвінячай сьпіне. Палавіна палачкі адляцела на вуліцу, а ў руках Спірыдона засталася крывулька. Сьвіньня толькі злёганька рохнула.
— Ну! —
Здавалася, яна проста падумала, што паніч жартуе з ёю, а гэта ешчэ больш узлавала Спірыдона. Бедны ня ведаў, што рабіць. У першы момэнт хацелася пагнацца за сьвіньнёю. Можэ-б ён і пагнаўся, ды на гэты час дзьве паненкі азірнуліся. Ну, куды-ж тут гнацца? Ешчэ падумаюць, чорт ведае што… Хоць бы гарадавы здарыўся — можна-б было прахапіць яго, за чым пазірае, чаму дазваляе сьвіньням шпацыраваць па тратуарах. А як нічога такоўскаго не было, то прыходзілася плюнуць і даваць якую раду сінім майткам. Глянуўшы на-