з мінуту пазіраў на каўбасу і на хлеб. Губы яго ўзварухнуліся, падаліся ўпярод, нос ешчэ болей задраўся ў гару. Відаць было, што гэта сьнеданьне не надта гарнула да сябе, і Спірыдон шпурнуў яго ізноў у шкапік. Раздабыўшы шклянку гарбаты. Спірыдон выпіў яе у прыкуску, адзеўся, узяў зухаўскую палачку і вышаў на вуліцу.
II.
Спірыдон нарыхтаваўся на глаўную вуліцу горада N., куды выпаўзала ўсё панства-чынавенства. Наўперад трэба было прайсьці колькі глухіх, залітых гразёю вуліц, потым пратралеваць праз рынак, дзе сягоньня быў кірмаш, і ўжо тагды толькі можна было трапіць на „Неўскі“.
Ціха і сьветла было на душы Спірыдона Зручнаго, як у засеку багатаго гаспадара на зімоваго Міколу. Ось ён выйшаў на такую часьць вуліцы, дзе быў паложэн тратуар. Па другой старане вуліцы йшлі дзьве паненкі. Спірыдон нацэліўся ў іх, і апроч іх нікога не бачыў. А якраз на гэты час на спатканьне Спірыдону су-