Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/195

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каторая пакіравала і думкі і ўсю энергію Спірыдона ў другі бок.

І вось с чаго ўсё гэта зачалося. Спірыдонаў нос — тут і мудруй, як хочэш—ні с таго ні с сяго ўзяў ды засьвярбеў моцна, станоўка, зацяжна. Можэ ён палічыў сябе пакрыўджэным відочным зневажэньнем свайго гаспадара, каторы пазіраючыся ў люстэрку, умудраўся не замечаць такую важную асобу, якою быў яго нос. Каму-ж міла такая неўвага? І вось гэты самы нос і напомніў свайму гаспадару, што ён, нос, не для якіх-нібудзь жартаў займае сваё мейсцэ, што ён не дармаед і не батрак, а шчыры прыяцель і верны член у сямьі другіх членоў чэлавечаго цела, і што ён ня толькі нюхае ўсякую дрэнь і трымае соплі, а і ешчэ што-нібудзь значыць. А які выпівака ня ведае, што азначае сьверб носа!

Ведаў гэта і Спірыдон.

Ня ўсьпеў нос кончыць сьвярбець, як ужо перад вачыма Спірыдона ўстала бутэлька і чарка і мілая кампанія. Ешчэ не было такога здарэньня, каб яго нос сьвярбеў калі так, на ўзві-вецер.

Непраўду кажуць, калі гаворуць, што дзьве работы зараз рабіць ня будзеш: Спі-