Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/194

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Спірыдон затрымоўваўся даўжэй і перэзжываў іх ешчэ і ешчэ. Што яму сьнілася, можна было толькі дагадывацца, і то здалёк, кінуўшы на увагу, як ён, узяўшы са стала забруджэнае мухамі „туалетнае зеркала“, пазіраўся ў яго, пакручываючы пяць сьветлых, пад колер сьметаны, валаскоў пад носам, каторые азначалі сабою Спірыдонавы вусы. На Спірыдона з люстэркі пазіралі такіе-ж сьветлые, як і вусы, вочы, сьветлые бровы, каторые с першаго погляду трудна было разглядзець. Адзін толькі нос — чаравік — кідаўся кожнаму ў вочы сваім доўгім, задраным у гару канцом, ахварбаваным пад бурачны квас. І дурню было ясна, што гаспадар таго носа дужа змагаўся с п’янствам, і змагаўся проста, аткрыта, чэсна, без усякіх там хітрыкаў — галялюшчыў і толькі.

Спірыдон пазіраўся ў люстэрку доўга, покі не праканаўся, што ён — маладзец-малайцом! А то можэ не? Чаго-ж на яго зазіраюцца „барышні?“ О, ён толькі ня хочэ гаварыць, як ім цікавяцца, бо ён перш-на-перш чэлавек сукромны, а другое — ведае сабе цану.

Невядома, да чаго дайшоў-бы Спірыдон у сваіх думках, каб не адна праява,