Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/193

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так і трэба ашуканцу.


I.

Канцэлярскі пісец, Спірыдон Зручны, доўга не ўставаў с пасьцелі, хоць і даўно ўжо прачхнуўся і выспаўся ў смак… У пасьцелі было так добра пацягвацца, пакачывацца і разважаць с самым сабою! Але калі ўжо шанцуе, то і ў лапцях танцуе: якраз прыпаў у гэты час сьвяты дзянёк. Работы ў канцэлярыі паветоваго члена, дзе ён служыў, ня мелася. Дык чаго сьпешацца? І Спірыдон лежаў ў сваім бярлогу пад дзяругаю, здаволены сабою і сваею доляю. Гэтае здаволеньне павялічалася ешчэ і тым, што Спірыдону прысьніўся надта прыемны сон. На іншых мамэнтах гэтаго сну