ўсім обчэстве, — крычаў рагочучы стары Грышка.
Стараста грозна ўтаропіўся на Мікіту.
— Праўда?
— Праўда!
— Ах, ты гіцаль! І ты мяне лаеш? ты, каторы маю гарэлку піў?!
— Цяпер Мікіта сьцяміў, што стараста яго лае. А калі чэлавека лаюць, то чаго цярпець? Што доўга разьбірацца?
— А-а-а ты ня піў маю гарэлку, каб ты смалы напіўся? — прарваўся ў канцы Мікіта: — жабіч ты! Ты думаеш, калі ты стараста, то ты ў мяне вялікая цаца? Плеваць я на цябе хачу, начхаць табе на голаву! Хрушч ты рыжы, жабіны начоўкі, падла сьмердзячая, абармот, п’яніца! Акцызнік ты, во што!
Стараста і вушам сваім ня верыў. Ён пазіраў асалавелымі вачамі і слухаў, як атчытываў яго Мікіта.
— Ты, ты мяне лаеш?! — устаў стараста, згарнуўшы кулакі: — ды ці ведаеш ты, каго лаеш? Мяне, должнасную асобу пры споўненьні служэбных абязаннасьцей? Ды я-ж цябе ў Сібір запякаю, з обчэства вышлю, на дзень у халодную пасаджу! Да