Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чаўся стараста са сваім пытаньнем, сьцеляпнуўся ўсім целам, і з вялікім ціжарам узьняў на старасту вочы. Замеж аднаго старасты яму паказалася па меншай меры с шэсць старастаў, і Мікіта ня ведаў, катораму з іх атказываць.

— Стараста, ну, і ёсьць стараста, — прамовіў непаслухняным языком Мікіта. Але такі атказ не здаволіў і самога Мікіту.

— Ты выбраны обчэствам чалавек, значыцца, пастаўлены ад обчэства, — вось што ёсьць стараста, — паправіўся Мікіта.

Стараста круціў галавою і ешчэ больш наседаў на пытаньне, што ёсьць стараста.

Мікіта зусім зьбіўся с панталыку і ўжо з роспачы сказаў:

— Ты нашэ начальства!

— Во, во! праўду гаворыш, — патхапіў стараста: — то ўжо калі пашло на праўду, то і я скажу табе праўду: ты — самы разумны ў обчэстві!.. Так гаворыць табе начальства. Люблю я разумных, страх, як люблю!

Стараста і Мікіта перагнуліся праз стол і крэпка пацалаваліся. Мужчыны бліжэй патступілі да сяброў; гутарка гэта выпівакаў пачынала пацешаць іх. Сьмя-