Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стараста.


— Ты знаеш хто я? знаеш?

— Чаму-ж не знаю: ты наш стараста.

— Стараста! Я — стараста, ста-а-ра-ста! — Пры гэтым стараста падняў ў гару палец, уставіўся ў адно мейсцэ, якбы абхопіваючы цалкам усю веліч свайго чына, сваей ўласьці, магутнасьці.

Гэты агляд упаіў старасту, галава яго закружылася ешчэ больш, і ён у парываньні нейкай дзікай радасьці і буйства крэпка згарнуў кулак і грукнуў па стале. Пустая бутэлька патскочыла ў гару і са звонам скацілася пад стол.

— А ты ведаеш, што ёсьць стараста?

Мікіта Булбатка, старастаў прыяцель і сябар па бутэльцы, да катораго звара-