Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/185

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бог ня скрыўдзіў нашаго Гладыша носам,—як шчыт, сядзіць ён на сваім мейсцы і закрывае сабою ўвесь твар. Ня думаю, каб ён надта здаволены быў сваею долею.

30 мая.

Учора ўся наша кампанія моцна пажывілася. Заехаў сюды адзін чыноўнік. Чэлавек ехаў у Мінск і вёз крыху грошэй у казначэйства. Селі іграць у карты. Чыноўніка патпаілі. Як пашоў ён іграць! Якая-то была ігра: як хто хацеў, так і махляваў. На заўтрае чыноўнік пазычыў у свайго знаёмаго на дарогу грошэй і паехаў. Эх, каб ешчэ Бог прывёў хоць са тры такіх чыноўнікаў! Ну, што-ж? „У карцішкі німа брацішкі“.


Рукапіс пана Жылака цягнецца ешчэ сорак страніц. Многа там выказана ўселякіх разумных мыслей і думак. Але там найболей наш пісьменнік гаворыць аб сабе самым, і гэта можэ даць матэр’ялу для цэлаго расказа. Дык адложым хіба да другога разу.